
~b                    Пра праграму Радавод версіі 0.3.18

  Праграма Радавод створана Мішчанкам А. С. (с) 2010-2016.
  Праграма распаўсюджваецца за ўмовамі ліцэнзіі GPL.
  Праграма прызначаная для стварэння і рэдагавання радаводаў.

~b                    Асноўныя магчымасці: 

  1. Імпарт-Экспарт GEDCOM файлаў. Загрузка і захаванне праекту ва ўласным фармаце. Пакаванне праектаў у tar-архівы для зручнага пераносу праектаў на іншыя ПК.
  2. Drag-n-Drop візуальнае рэдагаванне дрэва радаводу. 
  3. Пошук асобаў у радаводзе. 
  4. Фарматацыя элементаў працоўнага стала за пэўнымі крокамі і па гарызантальнай лінейцы.
  5. Стварэнне і рэдагаванне галерэі фотаздымкаў для кожнай асобы з подпісамі да іх.
  6. Стварэнне і рэдагаванне асноўнай інфармацыі пра асобаў: ПІБ, дата і месца нараджэння, смерці, шлюбу, нататкі. Спасылкі на знешнія і лакальныя аб’екты (сайты, дакументы, асобы з радаводу).
  7. Уся інфармацыя абрабляецца ў фармаце UTF-8. 
  8. Магчымасць групавання асобаў для перасоўвання. 
  9. Перагляд мапы радаводу і перасоўванне па ёй.
10. Экспарт радаводу ў паўнавартасны HTML-сайт з дрэвамі радаводаў, галерэямі фотаздымкаў, спасылкамі на найбліжэйшых родзічаў і крэўных.

~b                    Як працаваць з праграмай:

~b          Стварэнне асобы.

  Правай кнопкай мышкі націснуць па пустым месцы працоўнага стала і абярыце ў меню пол асобы, якую хочаце стварыць – чалавечага ці жаночага. Пасля стварэння асобы Вы можаце зайсці ў "Апісанне асобы", двойчы пстрыкнуўшы левай кнопкі мышкі па патрэбнай асобе або правай кнопкай і абяраць ў меню "Падрабязнасці пра гэтую асобу".
  Для зручнасці кожная асоба мае свой ID, які можа быць карысным, калі колькі асобаў маюць аднолькавыя імёны.
  Таксама можна ўводзіць метку, якая характэрызуе пэўную прыкмету асобы. Напрыклад, мае дачыненне да пэўнага рода. Потым вы зможаце ў пошуку выкарыстоўваць гэтую адзнаку, а таксама адсунуць ці асобы на мапе за назваю меткі.
  Ёсць два інструменты кіравання меткамі. Адзін дазваляе кіраваць параметрамі меткі: меткі можна ствараць, выдаляць ці прывязваць да пэўнага колеру.
  Пры стварэнні меткі, пэўная метка надаецца пэўнае асобе. І будзе існаваць да тых часов, пакуль яе не выдаляць глабальна. Пры выдаленні меткі яна знікае ва ўсіх асобаў.
  Другі інструмент дазваляе кіраваць тым, якія меткі павінны быць у пэўнае асобы. Калі здараецца, што здымаецца метка, якая належыць адно той асобе, то такая метка знікае глабальна і яе трэбу будзе ствараць нанова.
  Запаўняючы палі пра асобу, можна выкарыстоўваць клавішы скарочанага ўводу аперацый капіявання і ўсталявання выдаленых блокаў тэкста (Ctrl-C,Ctrl-v,Ctrl-x).
  Калі ў назве прозвішча ўводзіцца як "Прозвішча1 (Прозвішча2)", тады Прозвішча2 будзе лічыцца дзявочым прозвішчам. Адпаведна, калі Прозвішча1 адсутнае, то будзе лічыцца, што для дадзенай асобы адсотнае шлюбнае прозвішча. І надалей, пры экспартаванні ў HTML-файл гэтая асоба трапіць да адпаведнай групы. 
  Побач з палямі, якія адпавядаюць за населеныя пункты, ёсць кнопкі дадавання населенага пункту з базы дадзеных населеных пунктаў (малюнак зямнога шару са знакам "+") і рэдагавання базы населеных пунктаў (малюнак зямнога шару з алоўкам).
  База населеных пунктаў дае магчымасць прывязаць пэўны населены пункт са спасылкамі ў Сусветнай сетцы. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць спасылкі пры экспартаванні дадзенага радаводу ў HTML сайт. Зазвычай можна выкарыстоўваць спасылку на населеныя пункты ў wikimapia.org альбо іншыя падобныя рэсурсы. 
  Спасылкі трэба ўводзіць самому ці ўстаўляць іх з браузера, пераглядаючы пэўны населены пункт на мапе. 
  Прыклад: для г. Кіеў спасылка будзе  http://wikimapia.org/#lat=50.4303928&lon=30.5200195&z=10&l=0&m=b
Кнопка дадавання месца дазваляе абраць патрэбны Вам населены пункт з тых, што існуюць. 
  Кнопка рэдагавання дазваляе дадаць у базу новыя месцы, а таксама рэдагаваць змест базы.
  Пры рэдагаванні нататак у Апісанні асобы можна ўстаўляць спасылкі на тыя асобы ў радаводзе, якія існуюць (іконка ланцужка са смайлікам), ці на знешнія спасылкі як у сетцы Інтэрнэт (іконка ланцужка з надпісам www), так і на лакальныя файлы (іконка ланцужка). Таксама ёсць кнопка адключэння выяваў у Апісанні асобы (гэта можа быць карысным, калі трэба вычытаць тэкст, а спасылкі замінаюць. 
Гэтыя спасылкі будуць выкарыстоўвацца пры экспарце радаводу ў HTML фармат. Усе дадазеныя лакальныя дакументы, спасылкі на асобаў з Вашага радаводу ці спасылкі на знешнія аб'екты, якія Вы дадалі, будуць прысутнымі ў апісаннях асобаў створанага сайту. 
  Пакуль існуе абмежаванне: адна спасылка на тэкставы абзац. 
  У Галерэі можна дадаваць ці выдаляць фатаздымкі, рабіць да іх подпісы. Калі пстрікнуць левай клавішай мышкі па фатаздымку з Галерэі, то можна яе прагледзець у арыгінальным памеры. Паўторны пстрычка па адкрытім фатаздымку або націску клавіш "Enter", "Escape" закрывае гэтае акно.
  Над адкрытым фотаздымкам можа адлюстроўвацца (калі гэта магчыма) паменьшаная выява арыгінальнага фотаздымка па вышыні акна. Пасля пераўтврэння выява зменіцца на абразок, якая дазваляе аднавіць адлюстраванне арыгінальнага памеру фатаздымка.
  Адкрыццё надта вялікіх фотаздымкаў можа адбывацца з затрымкай на павольных ПК. 
  Пасля стварэння Галерэі альбо яе зменаў спрацоўвае аўтазахаванне праекту. 
  Пры стварэнні партрэта асобы, можна выбраць тыя фрагмент фатаздымка, якая будзе адпавядаць партрэта асобы.

~b          Захаванне і загрузка дадзеных.

  Дадзеныя захоўваюцца ва ўласным фармаце .rid у тэчцы ".rodovid/projects/".
  Сам файл дадзеных месціць адно апісанне асобаў, іх радавыя дачыненні і выявы. 
  Галерэі, база населеных пунктаў, апісанне файлаў і будучыя опцыі, якія будуць зробленыя ў наступных версіях, зберагаюцца ў тэчцы дадзенага праекта. 
  Для поўнага перасоўвання інфармацыі неабходна пераносіць файл радаводу разам з адпаведнай тэчкай. 
  Для спрашчэння дадзенай аперацыі існуе функцыя архівавання праекта. Гэта па сутнасці стварэнне tar-архіва. Пры жаданні яго можна распакаваць як праграмай Радавод, так і іншымі архіватарамі.
  Пакаванне і распакаванне архіва на павольных ПК з недастатковай для канкрэтнага архіва аператыўнай памяццю можа прыпавольваць працэс. Павелячэнне выкарыстанай памяці пры працы з архівам залежыць ад колькасці фотаздымкаў, якія выкарыстоўваюцца ў праекце. 
  Пакаванне выконваецца адно для адкрыцця радаводу. Распакоўваецца архіў аўтаматычна ў тэчку з радаводамі. Пасля распакавання архіва распакаваны радавод можна загрузіць у праграму. 
  Экспарт радаводу ў GEDCOM файлы дазваляе зберагаць дадзеныя ў фармаце GEDCOM з дадзенымі ў кодавай старонцы UTF-8 з усімі спасылкамі на малюнкі, якія ёсць у галерыях кожнае асобы. 
  Імпарт дадзеных з GEDCOM файлаў дазваляе загрузіць файлы, якія захаваныя ў фармаце GEDCOM, а дадзеныя прадстаўленыя ў кодавай старонцы UTF-8. Маецца на ўвазе, што файл GEDCOM і файлы фотаздымкаў знаходзяцца ў адной тэчцы. Файлы фотаздымкаў будуць шукацца адносна месцазнаходжання GEDCOM-файлаў.
  Калі Вам трэба імпартаваць файлы з іншых кодавых старонак (windows 1251 і падобных), трэба перакадаваць GEDCOM файл у формат UTF-8 і змяніць у GEDCOM файле кодавую старонку ў радку, які пачынаецца з тэга CHAR. 
  Напрыклад: калі маем CHAR ANSI, трэба змяніць на CHAR UTF-8.
  З прычыны таго,што ў файле GEDCOM шляхі да файлаў фотаздымкаў выяўляюцца ў выглядзе абсалютнага шляху да файла, пры пераносе радаводу з аднаго ПК на іншы, шляхі да файлаў мяняюцца. З гэтай прычыны падчас перасоўванні файлаў фотаздымкаў пажадана максімальна захаваць падобнасць шляхоў да файлаў у новым месцы размяшчэння фотаздымкаў. Асабліва гэта тычыцца пры пераносе дадзеных з АС Windows да АС Linux/GNU ці наадварот. У такіх выпадках давядзецца прыбіраць (ці дадаваць) літару дыска (напрыклад, С:). Гэта можна зрабіць у тэкставым рэдактары пры дапамозе функцыі замены адной часткі шляху да фотаздымкаў на ішную (залежна ад таго, куды Вы файл перасунулі). Гэтая метода падыходзіць і да больш складаных сітуацый, калі файлы знаходзяцца ў розных тэчках і іх нельга зкампанаваць у адну. Для сітуацый, калі ўсе файлы ляжаць у адной тэчцы, гэта можна зрабіць у аўтаматычным рэжыме падчас імпарту файла. Пасля выбару GEDCOM файла для імпарту, з'явіцца вакно замены шляхоў. У першым полі трэба ўвесці, што мы хочам змяніць. У другім полі – на што хочам змяніць. 
  Прыклад:
  Напрыклад, мы мелі у файле GEDCOM (АС Windows версія) такія шляхі: E:\DOX\Drevo\Levk\file1.jpg. А переносім у АС Linux/GNU усе файлы ў тэчку /home/user/.rodovid/projects, дзе, адпаведна, знаходзіцца сам файл GEDCOM, які мы імпортуем. Прытым там будуць знаходзіцца файлы тыпу Levk\file1.jpg. Іншымі словамі, мы перанеслі течку Levk з аднаго ПК на іншы.
  Тады ў першам рядку (які мы маем змяніць) мы пишам "E:\DOX\Drevo\", а ў другім радку (на што хочам змяніць) мы нічога не пишам.
  Калі Вам нічога не треба змяніць пры імпарце,  проста націснуць кнопку пацвярджэння замены. 
  Пасля імперту GEDCOM файла першы фотаздымак з галерыі кожнай асобы (калі яна існуе), аўтаматычна стае галоўным фотаздымкам для гэтай асобы і будзе выяўляцца на працоўным стале праграмы. 
  Падчас экспарту ў HTML фармат можна абраць, што мы будзем экспартаваць і з якімі параметрамі. Гэта могуць быць фотаздымкі, дакументы, радавыя дрэвы кожнай асобы. Калі пры экспарце маем асобаў, у якіх не вызначыныя прозвішчы, замест адсутных прозвішчаў будуць пасталеныя прозвішчы па змоўчанні (чытайце раздзел Параметры). Калі ў радаводзе існуюць асобы з аднолькавымі імёнамі (напрыклад, ёсць 3 асобы з імём 'Васіль Васіленка'). Тады да першай з іх, каб іх адрозніць, будзе дададзены яго ID. Ягонае імя на створаным сайце будзе выяўляцца. Як ‘Васіль Васіленка ID 123’. У файле радаводу імя не зменіцца. 
  Можна захаваць дрэва радаводу ў якасці малюнака праз каманду "Экспарт -> У малюнак" ў меню "Файл". Трэба абавязкова пазначыць пашырэнне файлу (jpg, png, bmp, gif, tif, tiff, jpeg, ps). Паводле гэтага пашырэння і будзе ўсталёўвацца фармат канчатковага файлу. Пры выкарыстанні дзеі "Экспарт -> У малюнак” прыхаваныя лініі (калі яны ёсць) будуць адабражаныя ў малюнку як непрыхаваныя.
  Можна паставіць галінку гэтага радаводу ў фармаце .rid у адкрытый радавод камандай "Уставіць радавод" у меню "Файл". Радавод усталюецца ў тое месца працоўнага стала, якое на дадзены момант будзе абранае карыстальнікам. Пасля адкрыцця галінкі радаводу, яна падсунецца бліжэй да асноўнага дрэва, калі будзе знаходзіцца ад яго далей, чым 100 пікселяў. Таксама ў выпадку накладання дрэваў адно на адно, яны аўтаматычна выраўняюцца. Пасля загрузкі галінка будзе пазначаная, як група, і яе можна будзе перасунуць больш дакладна ў патрэбнае для Вас месца. 
  Экспарт да файла табліц CSV дазваляе атрымаць вфайл у выглядзе таблічных дадзеных, якія потым мажліва апрацоўваць у LibreOffice Calc, Excel ці іншым таблічным рэдактарам з падтрымкай фармату CSV.
  Пры экспарты ў PDF можна ўказаць колькасць фотаздымкаў для кожнай асобы, якія будуць уключаныя ў справаздачу. Па змоўчанні гэтае значэнне роўнае 10. Калі ўказаць 0, то будуць уключаныя ўсе фотаздымкі. Калі не трэба ўключаць фотаздымкі, выключыце раздзел “галерэі” ў планаванні Структуры дакумента PDF.

~b          Праца ў Файлавым Дыспетчары

  У Файлавым Дыспетчары (інтэрфэйс выбару фафла дла запісу ці чытанна, гэтак далей) можна перасоўваць па файлах, выкарыстоўваючы клавішы стрэлак, ці мышку. Для пераходу на ўзровень вышэй трэба абраць файл '..' ці націснуць PgUp.
  Для таго, каб прыхаваць ці паказаць прыхаваныя файлы (файлы, што пачынаюцца на '.' трэба націснуць камбінацыю Ctrl + '.'.

~b          Стварэнне радавых дачыненяў. 

  Пстрыкнуць правай кнопкай мышкі па асобе і абраць той тым радавых дачыненняў, які Вам неабходна пазначыць для дадзенай асобы: "Указаць бацьку гэтай асобы", "Указаць маці гэтай асобы", "Указаць шлюб гэтай асобы". Пасля гэтага навесці мышку на патрэбную Вам асобу і пстрыкнуць па ёй левай кнопкай мышкі. Каб выйсці з дадзенага рэжыму, націснуць правую кнопку мышкі. 
  На працоўным стале адабражаюцца радавыя адносіны ў выглядзе каляровых ліній. Калі навесці на пэўную лінію куросорам, выявіцца інфармацыя пра людзей, якіх яна звязвае.
  Калі на лінію родавых адносін націснуць правай кнопкай, то з’явіцца меню, дзе можна абраць каманду, каб часткова прыхаваць тую лінію. Паўторны націск на лінію правай кнопкай выводзіць меню, дзе будзе пункт, які дазваляе аднавіць лінію.
  Калі лінія прыхаваная, з’явяцца жоўныя зорачкі на кожным канцы кароткіх ліній, якія дазваляюць рабіць пераходы на іншыя канцы прыхаванай лініі. Для гэтага трэба націснуць на зорачку левай кнопкай мышкі. 

~b          Перасоўванне асобы. 

  Пстрыкнуць па асобе левай кнопкай і, не адпускаючы кнопку, пачаць перасоўванне асобы па працоўным стале. Перасоўванне скончыцца пасля таго, як Вы адцісніце кнопку. 
  Націскаючы на клавішы перасоўванне Налева, Направа, Угару, Наніз, Вы будзеце пракручваць працоўны стол на малы крок. 
  Калі заціснуць клавішу Ctrl і націскаць на клавішы перасоўвання, працоўны стол стане пракручвацца на вялікі крок. 

~b          Праца з лінейкамі. 

  Каб выраўніваць асобаў па лінейцы, пстрыкніце правай кнопкай мышкі па пустым месцы працоўнага стала праграмы, дзе Вы хочаце усталяваць лінейку, і абярыце пункт меню "Дадаць лінейку". Асобы, якія перацінаюцца дадзенай лінейкай, аўтаматычна выроўніваюцца па ёй.
  Калі Вам трэба выраўняць асобу па ўзроўню лінейкі, а яна не працінаецца лінейкаю, то падцягніце яе да лінейкі і яна выраўняецца па лінейцы аўтаматычна.
  Пажадана выкарыстоўваць выраўноўванне асобаў пры дапамозе лінейкі. Тады стануць даступнымі такія аперацыі над асобамі, як "Групаванне пры дапамозе лінейкі", "Рассунуць асобы", "Злучыць асобы". Асобы, якія не згрупаваныя лінейкаю, не будуць абрабляцца гэтым чынам.
  Аперацыя "Рассунуць асобаў" ці "Ссунуць асобаў" дазваляе павялічыць або зменьшыць гарыназантальную адлегласць паміж асобамі.
  Аперацыя "Рассунуць асобаў рэкурсіўна" дазваляе павялічыць адлегласць паміж асобамі і іх нашчадкамі.

~b          Праца з групамі асобаў. 

  Можна вылучыць групу асобаў для перасоўвання. 
  Пасля выдалення, перасоўвання адбываецца пры дапамозе заціснутай левай кнопкі мышкі. 
  Будзце ўважлівымі! Вылучэнне блоку здымаецца правай кнопкай мышкі. Пакуль яго не зняць – якія заўгодна перасоўванні будуць адбывацца з ужо выдаленым блокам.
  Выбраўшы адну з выдаленых групаў, немажліва абраць іншыя, пакуль не будуць скінутыя папярэднія. 
  Пры перасоўванні вялікіх групаў альбо пры перасоўванні асобаў у радаводах больш за 100 асобаў на павольных ПК, перасоўванне можа вельмі марудзіцца.


~b          Ёсць такія віды групавання:

~b     1. Групаванне лінейкай.

  Усіх асобаў, якія шнуруюцца на пэўнай лінейцы, можна перасунуць групай наніз-дагары. Для гэтага пстрыкніце правай кнопкай мышкі па лінейцы і абярыце "Групаваць па гэтай лінейцы". Пасля гэтага можна перасоўваць абраныя асобы наніз-дагары, пакуль не націснуць правую кнопку мышкі. 

~b     2. Групаванне, пачынаючы ад пазначанай асобы ніжэй па радаводзе. 

  Пстрыкніце правай кнопкай мышкі па асобе і, абраўшы пункт меню "Групаваць з гэтай асобай", Вы можаце выдаліць род нашчадкаў для гэтай асобы. 

~b     3. Выдаліць усё. 

  Абраўшы ў меню "Выгляд" пункт "Выдаліць усё", Вы выдаляеце ўсе асобы на працоўным стале. 
  Паўторны выбар гэтай аперацыі прыводзіць да адмены выдалення. 

~b     4. Выдаленне з дапамогай клавішы Ctrl. 

  Калі націснуць клавішу Ctrl. І не адпускаць яе і, указваючы мышкай на пэўную асобу, пстрыкруць левай клавішай мышкі, гэтая асоба будзе дададзеная ў групу для перасоўвання. Паўторнае пстрыканне клавішы мышкі з заціснутай клавішай Ctrl прыводзіць да выдалення яе з групы. 

~b     5. Вылучэнне прамакутнага фрагменту

  Калі націснуць і не адціскаць левую клавішу мышкі на пустым фрагменце працоўнага стала, можна задаць прамакутны фрагмент, які змяшчае неабходных вам асобаў.


~b          Масштабаванне Радаводу. 

  У залежнасці ад таго, які масштаб выкарыстоўваецца ў радаводзе (малы ці вялікі), яго можна змяніць на супрацлеглы, абраўшы ў меню "Выгляд" адпаведны пункт "Павялічыць" ці "Зменьшыць". 
  У залежнасці ад размяшчэння радаводу на працоўным стале, пры павелячэнні радаводу ён можа выйсці па-за межы працоўнага стала. У такім разе трэба будзе перагрупаваць радавод так, каб ён не выходзіў па-за межы працоўнага стала. 
  Перамасштабаванне ў залежнасці ад памераў радаводу можа заняць пэўны час, бо адбываецца прымусовае стварэне новых вобразаў на працоўным стале. 

~b          Мапа Радаводу

  Абраўшы ў меню "Прылады" пункт "Мапа радаводу", Вы можаце пабачыць схемы радаводу і абраць месцапаложанне на схеме, куды Вы жадаеце перасунуцца па радаводу. Выбар пазіцыі адбываецца пасля пстрычка левая кнопкі мышкі. 
  Указваючы на пэўную асобу радавога дрэва, можна пабачыць знізу вакна, як гэтую асобу завуць. Гэта дапаможа Вам ў арыентаванні па мапе радаводу. 

~b          Пошук асобы ў Радаводзе

  Для пошуку асобы націснуць набор клавіш Ctrl+F.
  Можна напісаць і цалкам імя асобы, і пэўную частку імя, нават адну літару, якая ёсць і імя асобы. Іншымі словамі, калі шукаць па літары "М", знойдуцца ўсе асобы, у імёнах каторых ёсць такая літара. Вынікам пошуку можа быць: Мішчанка, Марыя, Лімборская… Калі трэба знайсцці ўсіх, зто пачынаецца з літары "М", трэба ўвесці ў пошуку: ^М. 
  Таксама можна шукаць па палях даты і месца нараджэння асобы. Напрыклад, пошук па лічбе "197" выдае ўсех асобаў. У якіх гады нараджэння альбо смерці ўваходзяць у такім пераліку: 1970...1979,197,1197.
  Пошук па слове "Мінск" выводзіць імёны ўсех, хто нарадзіўся ці памёр ў Мінску. Зважаючы на тое, што пошук адбываецца па ўсіх вышэйназваных палях, пошук на літару "М" выводзіць таксама персонаў, у дадзеных каторых ёсць месца нараджэння ці смерці з такой літарай. Напрыклад: м. Магілеў, Мазыр… Таму для больш дакладнага пошуку выкарыстоўвайце больш дэталёвыя запыты. 

~b          Дапамога.

  Выйсці з Дапамогі можна, націснуўшы клавішы F1, Esc, або Enter

~b          Параметры

  У раздзеле "Параметры" можна абраць стыль знешняга выгляду праграмы, уключыць ці адключыць кэшаванне малюнкаў, якія выкарыстоўваюцца ў радаводзе, ды іншыя опцыі. 
  Адключэнне кэшавання можа быць карысным, калі ёсць пэўныя пашкоджанні малюнкаў на дыску і Вам неабходна стварыць іх вобразы нанова. Пасля адключэння кэшавання, пры адкрыцці радаводу усе малюнкі працоўнага стала праграм будуць стварацца нанова. Адключэнне кэшавання значна запавольвае загрузку радаводаў, прымосовае абнаўленне працоўнага стала і гэтак далей… 
  Па змоўчанні кэшаване малюнкаў задзейнічанае. 
  Прозвішча па змоўчанне указвае на такое імя, якое будзе выкарыстоўвацца пры экспарце ў HTLM для асобаў, у якіх не пазначаныя прозвішчы. Вы можаце змяніць на тое, што Вам больш падабаецца. Па змоўчанні выкарыстоўваецца “?” Будзьце ўважлівымі, калі змяняеце гэты набор сімвалаў, бо той жа набор будзе выкарыстоўвацца пры сартаванні прозвішчаў і ўпарадкаванні спасылак на прозвішчы ў алфавітным парадку. Калі, напрыклад, абраць імя па змоўчанні як “Невядомае”, усе людзі з такім прозвішчам патрапяць да раздзелу на літару “Н”, бо праграма будзе лічыць, што ў дадзенай асобы прозвішча “Невядомае”. Лепш выкарыстоўваць імя, якое пачынаецца са знаку. Напрыклад: ?Невядомае? і гэтак далей… 
  Можна вызначыць памер шрыфтоў для рэдактара па змоўчанні. Мяняюцца ў дыяпазоне ад 8 да 18.

~b          Выбар мовы

  Пры змене мовы на ішную адбываецца прымусовае стварэне новых вобразаў на працоўным стале з улікам новай мовы. Гэта вымагае пэўнага часу. 
